Чалы на судзе: Я выпіў 10 кухляў піва і не памятаю, хто мяне біў
Эканаміст Сяргей Чалы на судзе аб сваім збіцці распавёў, што перад інцыдэнтам выпіў 10 кухляў піва, а таму не надта добра памятае дэталі здарэння, перадае «Еўрарадыё».
19 траўня кампанія невядомых асобаў збіла Чалага позна ўвечары ў цэнтры Мінска. Ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і трапіў у лякарню.
На судзе, даючы паказанні, Чалы сказаў, што ў той вечар выпіў 10 кухляў піва з рознымі сябрамі, таму не запомніў, хто менавіта яго біў. Аднак пацярпелы запэўнівае, што сам ён паводзіўся спакойна, а дзяўчыну з мужчынам увогуле не бачыў.
Чалы кажа, што адчуў удар у скроню, а далейшага не памятае .
Грашовыя прэтэнзіі да нападнікаў ён ацэньвае ў 5000 рублёў — хоча кампенсацыю маральнай шкоды, бо доўга аднаўляўся і не мог працаваць з разбітым тварам як вядоўца, перадае “Наша Ніва”.