Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе вынесла 36 папярэджанняў беларускім СМІ
Гэта паведамляецца ў адказе міністэрства на зварот прэс-сакратара ГА “БАЖ” Барыса Гарэцкага.

Фота з сайта baj.by
Апроч вынясення папярэджанняў, згодна з законам Аб СМІ, міністэрства мае права прыпыняць выхад выдання на тэрмін да трох месяцаў. Аднак такіх рашэнняў, як паведамляецца ў адказе, Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе не прымала.
Разам з тым, у 2015 годзе было прынята 41 рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Нагадаем, што летась як мінімум восем беларускіх СМІ атрымалі ад міністэрства афіцыйныя папярэджанні за выкарыстанне скарачэнняў “РБ” і “Мінінфармацыі” ў сваіх выходных дадзеных.