МУС Германіі: ключ вырашэння праблемы мігрантаў з Беларусі ляжыць у Маскве

Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зэехофер выказаў перакананне, што ключ да развязання праблемы міграцыі праз так званы «беларускі маршрут» ляжыць у Маскве. Пра гэта міністр заявіў на сустрэчы з журналістамі ў сераду, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Інтэрфакс».

Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зэехофер / EPA-EFE

Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зэехофер / EPA-EFE


Прадстаўнікі ФРГ дамовіліся ў Іраку з мясцовымі авіякампаніямі, што тыя не будуць пускаць на рэйсы ў Беларусь патэнцыйных нелегальных бежанцаў, паведаміў Зэехофер.
Са жніўня ў Германію праз Беларусь нелегальна прыбыло больш за 4300 мігрантаў, у асноўным выхадцы з Ірака, Сірыі, Емена і Ірана. У Берліне лічаць, што іх накіроўваюць у ФРГ арганізавана.
За перыяд са студзеня па ліпень гэтага года праз «беларускі маршрут» у краіну прыбыло 26 чалавек, у жніўні — 474, у верасні — 1914 чалавек. Бежанцаў размяшчаюць у цэнтрах у Брандэнбургу, Саксоніі і Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі.