МУС: за ноч з 12 на 13 жніўня затрымана 700 чалавек

Такім чынам, агульная колькасць затрыманых пасля выбараў 9 жніўня набліжаецца да 7 тысячаў людзей.

akrescina_dzijana_seradzjuk__15__logo_1.jpg


«За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з 12 на 13 жніўня былі затрыманыя каля 700 чалавек. Беспарадкі па краіне страцілі масавасць, аднак узровень агрэсіі ў адносінах да праваахоўнікаў застаецца высокім», — паведамляе МУС у сваім тэлеграме.
Некаторых з затрыманых адпусцілі з ізалятара Акрэсціна і з Жодзіна без складання пратаколаў — відавочна, месцаў у ІЧУ не хапае. Паводле інфармацыі ад вызваленых, у камеру на 5 чалавек піхаюць некалькі дзясяткаў, ляжаць альбо сядзець проста немагчыма, людзей не кормяць па 2-3 дні. Дагэтуль сотні людзей не ведаюць, дзе іх затрыманыя сваякі.