На Гарадзеншчыне адзначылі 40 дзён пахавання Канстытуцыі

24 красавіка ў Гарадзенскім раёне сябры АГП на чале з старшынём абласной арганізацыі Мікалаем Салянікам правялі жалобнае памінанне. Адзначалася 40 дзён з дня пахавання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

const_1.jpg

Многа разоў Мікалай Салянік, на якога за апошнія гады склалі мноства пратаколаў за нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні і ні разу не апраўдалі, абклаўшы вялізнымі грашовымі штрафамі, прыходзіў на судовыя паседжанні з асобнікамі Канстытуцыі. Старшыня абласной арганізацыі многа разоў зачытваў суддзям артыкулы Канстытуцыі, якія гарантуюць грамадзянскія правы насельнікам Беларусі, даводзіў, што Канстытуцыя – гэта асноўны закон дзяржавы, але ўсё марна.

У выіку, зразумеўшы, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь не мае ніякага значання для судовай сістэмы дзяржавы, Мікалай Салянік зладзіў яе урачыстае пахаванне на сваёй прыватнай тэрыторыі.

Тым самым Мікалай Салянік хацеў паказаць, што Канстытуцыя не толькі не працуе, а яе нельга нават ушанаваць у публічным месцы, адзначыць круглыя ўгодкі, якія якраз прыпалі на бягучы год. У такой сітуацыі нічога не заставалася, як жалобна пахаваць асноўны закон. 24 красавіка былі адзначаны 40 дзён з часу „пахавання”.
Паводле Радыё Рацыя