На Марыну Хоміч склалі пратакол за пікет ля будынку МУС
На лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыну Хоміч склалі пратакол за пікет салідарнасці з маці зніклага міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
![Марына Хоміч Марына Хоміч](/img/v1/userfiles/images/1468588020_homich.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марына Хоміч
Пратакол складзены паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП Беларусі, паведамілі ёй ва УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.
“Я лічу гэты пратакол фактам ціску на мяне як на прамоўцу БХД. Акцыя праходзіла ў межах выбарчага заканадаўства падчас перыяду па зборы подпісаў, і ніякіх парушэнняў дапушчана не было”, — паведаміла Марына Хоміч у каментары bchd.info.
bchd.info