Павел Севярынец распавёў АБСЕ пра парушэнні на выбарах–2016

Сустаршыня БХД Павел Севярынец у нядзелю ў складзе дэлегацыі лідараў дэмакратычных сіл сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) Кентам Харстэдам.

Павел Севярынец

Павел Севярынец


Кент Харстэд быў прызначаны спецыяльным каардынатарам місіі назіральнікаў АБСЕ падчас кампаніі 2016 года ў Беларусі — і прыляцеў у Мінск азнаёміцца з сітуацыяй напачатку "агітацыйнага этапу выбарчай кампаніі".
Павел Севярынец распавёў спадару Харстэду пра шматлікія парушэнні прынцыпаў АБСЕ на "выбарах" 2016 года, наяўнасць палітвязняў, нерэгістрацыю партыі БХД і рэпрэсіі супраць актывістаў.
На думку сустаршыні БХД, хто мае вочы  — той бачыць: выбараў у Беларусі няма, і прызнанне легітымнасці Палаты Прадстаўнікоў новага склікання ўжо цяпер супярэчыць праграмным дакументам АБСЕ.
bchd.info