На рэферэндум акрэдытавалі 31 міжнароднага назіральніка

Па стане на 7 лютага Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 31 міжнароднага назіральніка для назірання за рэферэндумам, паведамляе прэс-служба ЦВК.

000019_1613044336_428230_big.jpg


Акрэдытацыю таксама атрымалі 17 642 нацыянальныя назіральнікі.
Працэс накіравання назіральнікаў працягваецца.
Раней кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка заяўляў пра планы запрасіць прадстаўнікоў СНД і ШАС у якасці замежных назіральнікаў.
ЦВК таксама паведаміў пра стварэнне 5510 участковых камісій. У іх вылучалася 59 176 грамадзян, у склад увайшлі 58 354 чалавекі. Ад прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, у камісіі ўвайшлі 9398 чалавек, ад «Беларускага саюза жанчын» і «Белай Русі» — 457 і 4456 прадстаўнікоў, ад БРСМ — 3690 чалавек, ад Камуністычнай партыі Беларусі — 895, ад Беларускай аграрнай партыі — 582, ад Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі — 580, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды — 239, Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 177, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 38.
73% сябраў участковых камісій — жанчыны. Большасць людзей (93,8% ) у складзе камісій старэйшыя за 30 гадоў.