Дэпутат: праект змен у Канстытуцыю па-беларуску адкрылі толькі 300 разоў
Беларускамоўную версію праекта зменаў у Канстытуцыю на Нацыянальным прававым партале адкрылі толькі 300 разоў. А ўсяго было больш як 200 тысяч праглядаў. Пра гэта на «дыялогавай пляцоўцы» ў Маскоўскім раёне Мінска распавёў дэпутат Ігар Камароўскі.
![konstitutsiya_s.jpg konstitutsiya_s.jpg](/img/v1/images/konstitutsiya_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Гэта паказвае, што ў людзей ёсць выбар, якім яны скарысталіся. А таксама працэнт тых, хто думае на беларускай мове. Таму ў Канстытуцыі захоўваецца норма аб дзвюх дзяржаўных мовах», — дадае дэпутат.
І ўпускае з віду, што такі стан справаў з праглядамі старонак з Канстытуцыяй — якраз наступства таго, што рускай мове ў Беларусі надалі статус другой дзяржаўнай. А не наадварот. Па логіцы дэпутата атрымліваецца замкнёнае кола: руская мова стала дзяржаўнай — колькасць праглядаў па-беларуску цяпер малая — давайце захаваем у рускай мовы статус дзяржаўнай.
Гэта, вядома, калі Камароўскі ўвогуле агучыў сапраўдныя лічбы.
![kanstytucyya0502.png kanstytucyya0502.png](/img/v1/images/kanstytucyya0502.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле «Еўрарадыё».