«Народная Грамада» прыняла заяву па маючаму адбыцца рэферэндуму

Заява размешчана ў сацсетках партыі. Прыводзім яе тэкст.

narodnaja_hramada.jpg

«Маючы адбыцца так званы "канстытуцыйны рэферэндум" выклікае шэраг пытанняў, пачынаючы ад палітычнай і юрыдычнай абсурднасці прапанаваных навацый, заканчваючы палітычнай мэтазгоднасцю ўдзелу ў кампаніі па правілах апанента.
Так, прапануецца фактычна трэцяя палата парламента, Усебеларускі народны сход, які не абіраецца шляхам прамога галасавання. Тым не менш новы канстытуцыйны орган мае сур'ёзныя паўнамоцтвы. У прыватнасці, аб'яўляць імпічмент прэзідэнту. Але ў канчатковым праекце Асноўнага закона сказана, што прэзідэнт адначасова можа ўзначальваць УНС. Гэта значыць, аб'ект імпічменту можа ўзначальваць орган, які яго выносіць. Унтэр-афіцэрская ўдава, якая сама сябе высекла.
Канструкцыя дзяржаўных органаў па праекце Канстытуцыі мяркуе, што прэзідэнт, кіраўнік выканаўчай улады, будзе ўзначальваць Усебеларускі народны сход, вышэйшую палату заканадаўчага органа і судовую сістэму. Гэта не пераразмеркаванне паўнамоцтваў, як было абяцана, а поўная канцэтрацыя ўлады ў адных руках. Аналаг манархіі.
Новы праект Асноўнага закона не закрывае для Лукашэнкі магчымасці балатавацца на пасаду прэзідэнта зноў, абнуляючы яго ранейшыя прэзідэнцкія тэрміны. Таксама ў Канстытуцыю ўводзіцца палажэнне аб
«дзяржаўнай ідэалогіі», паўтараючы артыкул 5 Канстытуцыі СССР аб «кіруючай ролі КПСС».
Выключэнне палажэнняў аб імкненні да нейтралітэту адкрывае прамую дарогу да размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі і сродкаў яе дастаўкі, што ў сваю чаргу робіць краіну мішэнню ў выпадку канфлікту Расіі з блокам НАТА.
Уладам неабходна высокая яўка, не менш за палову спісачнага складу выбаршчыкаў, каб прызнаць рэферэндум адбыўшымся. Таму любыя заклікі людзей да выбарчых урнаў выгадныя толькі Лукашэнку. «Усё роўна як галасуюць — важна як лічаць».
Прэзідыум партыі «Народная Грамада» заклікае грамадзян Беларусі ігнараваць палітычныя ініцыятывы кіруючага рэжыму і не ўдзельнічаць у выбарчым цырку дыктатара.
Жыве Беларусь! Свабоду палітвязням! Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду Сяргею Спарышу!»