На перамовах у Мінску прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР» запатрабавалі прызнаць іх асаблівы статус
Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі на перамовах у Мінску заклікалі Кіеў прызнаць іх асаблівы статус і ў абмен на выкананне іх патрабаванняў абяцаюць прыкласці максімум высілак для захавання адзінай прасторы Украіны.
Віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін у Мінску, БелТА
Прадстаўнікі Данецкай і Луганскай народных рэспублік у панядзелак абнародавалі перамоўную пазіцыю дзвюх «рэспублік» перад сустрэчай кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага
крызісу ў Мінску.
«Раўнапраўныя перамовы з'яўляюцца адзіным прымальным для народных рэспублік спосабам вырашэння канфлікту і аднаўлення міру… Прэзідэнт, урад і Вярхоўная рада Украіны
павінны прыняць у адпаведнасці з духам і літарай Жэнеўскіх дамоўленасцей заканадаўчыя акты, якія гарантуюць … прызнанне Украінай асаблівага статусу тэрыторый, якія кантралююцца народнымі
рэспублікамі», — гаворыцца ў дакуменце.
«У выпадку прыняцця вышэйзгаданых заканадаўчых гарантый пры паручыцельстве ЕС і Расіі народныя рэспублікі са свайго боку гарантуюць, што прыкладуць максімум намаганняў для падтрымання
міру, захавання адзінай эканамічнай, культурнай да палітычнай прасторы Украіны і ўсёй прасторы Руска-Украінскай цывілізацыі. У выпадку спынення братазабойчай вайны і ў мэтах выканання ўзятых на сябе
ў ходзе перамоваў абавязацельстваў народныя рэспублікі будуць пацвярджаць гэтыя гарантыі шляхам прыняцця неабходных для выканання ўзятых абавязацельстваў законаў, актаў і дэкларацый»,
— заяўляе кіраўніцтва самаабвешчаных рэспублік.
ria.ru