Наста Лойка не выйшла на волю і атрымала чарговы прысуд
У судзе Першамайскага раёна разгледзелі адміністрацыйную справу праваабаронцы Насты Лойка. Разгляд справы адбыўся анлайн, адвакатка прысутнічала на судзе.
Праваабаронца атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.1 (Дробнае хуліганства).
Нагадаем, 6 кастрычніка Наста Лойка выйшла на волю пасля 30 сутак за кратамі. З яе знялі абвінавачванні па справе «Вясны».
Пазней яе зноў затрымалі.
У праўладным канале з’явілася «пакаяльнае» відэа з ёй. Гэтым разам праваабаронцу абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Паміж гэтымі затрыманнямі «Новы Час» паспеў зрабіць інтэрв'ю з Настай: