Навумчык: Захад «праглынуў» анексію Крыма, і Пуцін пайшоў далей
Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык разважае наконт бяздзейнасці кіраўніцтва Злучаных Штатаў перад пагрозай новай сусветнай вайны.
![Ілюстрацыйная выява: Midjourney Ілюстрацыйная выява: Midjourney](/img/v1/images/world_war3.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйная выява: Midjourney
— Даў інтэрв'ю «Белсату» адносна дапамогі ЗША Украіне, і не толькі, – піша Сяргей Навумчык у сваім ТГ-канале. – Асноўныя тэзісы:
Рэспубліканкая партыя паставіла выдаткаванне дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню ў залежнасць ад вырашэння ўнутрыамерыканскай тэмы – праблемы нелегальнай міграцыі. Гэта, безумоўна, недальнабачная пазіцыя, калі ацэньваць яе ў кантэксце сусветнай бяспекі.
Бо, фактычна, Пуцін пачаў III Сусветную вайну. Але праблема нелегальнай міграцыі хвалюе амерыканскіх выбаршчыкаў, а перад выбарамі палітыкі больш звяртаюць увагу якраз на тое злабадзённае, што важна электарату. Так было заўсёды, нічога новага тут няма.
Але давайце крыху адыдзем ад сённяшняга дня: а што рабіла адміністрацыя Байдэна апошнія два гады? Адразу пасля агрэсіі Пуціна, на самым пачатку вайны, можна было зрабіць мінімум дзве рэчы: закрыць неба, пра што прасіў Кіеў, і нанесці па Пуціне знішчальны ўдар.
Глядзіце таксама
![Джо Байдэн: Ніколі не думаў, што ўбачу тое, што адбываецца цяпер Байдэн: Сенат блакаваў дапамогу Украіне з-за пагроз Трампа](/img/v1/images/dzo_bajden_3.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Калі Байдэн баяўся гэта зрабіць сіламі ЗША ці NATO – можна было даць украінцам авіяцыю і ракеты дальняга радыусу дзеяння. Гэтых ракет не далі і па сёння.
Дональд Туск сказаў, што Рональд Рэйган пераварочваецца ў труне ад сораму за пазіцыю сваіх аднапартыйцаў-рэспубліканцаў. Думаю, ён пачаў гэта рабіць 10 гадоў таму, калі ў 2014 кіраўніцтва ЗША не выканала зафіксаваныя Будапешцкім мемарандумам свае абавязкі перад Украінай.
Мемарандум гарантаваў недатыкальнасць суверэнітэту ў абмен на вывад ядзернай зброі. Такія ж гарантыі, дарэчы, былі дадзеныя Беларусі і Казахстану.
Пагаджуся з аналітыкамі, якія лічаць, што ў адказ на анэксію Крыма Абама мог патапіць расійскі Чарнаморскі флот, зраўняць базу Севастопаль з лініяй мора. На гэтым тэма «уставання Расіі з каленаў» была б завершаная.
Не было б ніякага ядзернага ўдару Масквы ў адказ, бо дзеці ды ўнукі бліжэйшага атачэння Пуціна не ў Нарыльску ці ў Тамбоўскай губерніі, а ў Нью-Ёрку, у Лондане, на Маямі. Пуціна прыбралі б «свае», яго даўно б ужо не было. Як і Лукашэнкі.
Але Захад «праглынуў» анэксію Крыма, і Пуцін убачыў, што можа ісці далей. І ён пайшоў.
Глядзіце таксама
![Верагоднасць таго, што Украіна страціць іншыя тэрыторыі і нават суверэнітэт, усё яшчэ існуе Што будзе, калі пераможа Пуцін?](/img/v1/images/world_war3__1_.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сёння адзін у адзін паўтараецца сітуацыя 1990-1991 гадоў, калі Захад не жадаў распаду СССР і падтрымліваў Крэмль, бо баяўся, што створацца некалькі ядзерных дзяржаў і пачнецца «ядзерная вакханалія». Сёння Захад гэтак жа баіцца распаду Расіі і не дазваляе Украіне нанесці імперыі смяротны ўдар.
У выніку працягнецца зацяжная вайна – такая, якая якраз і выгодная Пуціну. Яго рэсурсы (як чалавечыя, гэтак і матэрыяльныя) невычэрпныя. Пройдзе няшмат часу, і ён рушыць на Захад. Усё гэта не абяцае нічога добрага для Беларусі.