Не — смяротным прысудам!
Германскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Маркус Лёнінг патрабуе адмовіцца ад смяротнага пакарання ў Беларусі.
«Я асуджаю смяротныя прысуды, якія былі вынесены Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, і патрабую змяніць іх на турэмнае зняволенне, — сказаў Лёнінг. — Абодва
асуджаныя абвінавачваюцца ў цяжкіх злачынствах. Я спачуваю ахвярам страшнага выбуху ў мінскім метро і іх сем’ям. Аднак Федэральны ўрад па прынцыповых меркаваннях выступае супраць смяротных
прысудаў.

“Смяротная кара ніколі не апраўдана, — падкрэсліў дыпламат. — Яна не з’яўляецца адэкватным сродкам — ні ў якасці пакарання, ні ў барацьбе са злачыннасцю.
Ніколі не магчыма выключыць судовыя памылкі. Таму я заклікаю беларускі ўрад да неадкладнай адмены смяротнага пакарання, а ў якасці першага кроку — абвясціць мараторый на прывядзенне ў
выкананне смяротных прысудаў.
“Смяротныя прысуды — адзін з пунктаў у доўгім пераліку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Заклікаю беларускія ўлады да таго, каб яны нарэшце паважалі правы чалавека і
грамадзянскія правы», — сказаў упаўнаважаны па правах чалавека Маркус Лёнінг.
Паводле інфармацыі пасольства ФРГ