Новы пасол Расіі ўжо ў Беларусі
8 верасня ў Мінск прыбыў новы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РФ у Беларусі і спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю Міхал Бабіч.
З 2006 году амбасадарам Расіі ў Беларусі працаваў Аляксандр Сурыкаў. Новы пасол, Міхаіл Бабіч раней працаваў прэм’ерам Чачні, з’яўляўся паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта РФ на Паволжы. Да гэтага часу Бабіч з’яўляецца членам Рады бяспекі Расіі.
Раней Бабіча прызначалі паслом ва Украіну, але Кіеў катэгарычна адмовіўся выдаць агрэман прадстаўніку спецслужбаў, і не пажадаў бачыць яго на сваёй тэрыторыі.
Паводле belsat.eu