Паліенка вызвалены з-пад варты ў залі суда
Зміцер
Паліенка вызвалены з-пад варты ў залі суда. Прысуд адтэрмінаваны на 2 гады
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 14 гадзін 12 кастрычніка абвешчаны прысуд актывісту, удзельніку велапрабегу “Крытычная маса” Зміцеру Паліенку.
Суддзя Есьман прызнаў яго вінаватым па арт. арт.364 Крымінальнага кодэкса РБ «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і пакараў пазбаўленнем волі на 1 год, а таксама па ч.2 арт.343 КК РБ «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару», — пакаранне 2 гады.
У сукупнасці – прызначыць пакаранне на 2 гады зняволення з адтэрміноўкай на 2 гады, вызваліўшы з-пад варты, а таксама прызначыць яму прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Ён выпушчаны з-пад варты ў залі суда.
Такога пакарання прасіў дзяржаўны абвінаваўца, пракурор Алег Юркевіч
Пад следствам і ў чаканні судовага працэсу Зміцер Паліенка правёў за кратамі 5 месяцаў.spring96.org