Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў на волі

Адвакат Антон Гашынскі паведаміў TUT.BY, што Віталю Шклярову змененая мера стрымання, ён выйшаў на волю.

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru


Віталь Шкляраў, ён быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ.
Шклярова затрымалі ў ліпені 2020 года, яму было прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак («справа Ціханоўскага»). Сам паліттэхнолаг, будучы на волі, заяўляў, што не быў кансультантам Сяргея Ціханоўскага і ніколі не працаваў на яго.
Віталь Шкляраў, ураджэнец Гомеля, жыў у ЗША. Ён пазіцыянуе сябе як "амерыканскі, нямецкі і расейскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Берні Сандэрса, Ангелы Мэркель, Ксеніі Сабчак, Дзмітрыя Гудкова".
Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў пасольстве ў Кіеве. У Шклярава ў сувязі з гэтым ёсць амерыканскі дыппашпарт.