Палітвязень Сцяпан Латыпаў даслаў кранальныя віншаванні суседзям па «Плошчы Перамен»

Сябры Сцяпана ў інстаграме падзяліліся цудоўнымі словамі, якія можна адрасаваць і ўсім беларусам.

latypau.jpg

«Няхай у гэтыя святы яны весяляцца як мага шчыра і звіняць келіхамі як мага гучней. Бо недзе далёка-далёка за лясамі і палямі іх аблавухі стройненькі сусед прыслухоўваецца да ветру за кратамі, што данясе такія цёплыя і хатнія гукі».
Нагадаем, суд Івацэвіцкага раёна 15 верасня пастанавіў перавесці Сцяпана, асуджанага да 8,5 гадоў калоніі, на турэмны рэжым тэрмінам на два гады. У ліпені Латыпаў у знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ. За гэта ён атрымаў 17 сутак у штрафным ізалятары.
Падтрымаць палітвязня можна лістамі: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сцяпану Сяргеевічу Латыпаву