Памерла праваабаронца Наталля Гарбанеўская
У Парыжы ва ўзросце 77 гадоў сышла ў іншы свет праваабаронца Наталля Гарбанеўская,
Яна была ўдзельніцай дысідэнцкага руху ў СССР і выходзіла на Чырвоную плошчу ў 1968 годзе ў знак пратэсту супраць увода савецкіх войскаў у Чэхаславакію.
Больш за два гады Гарбанеўская знаходзілася на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычнай лякарні. У 1975 годзе эмігравала і жыла ў Парыжы, працуючы пазаштатным карэспандэнтам на радыё "Свабода", а таксама перкладчыцай.
У жніўні гэтага года Гарбанеўская зноў выходзіла на Чырвоную плошчу, падчас акцыі "За нашу і вашу свабоду". Паліцыя затрымліваць яе не стала.
Паводле «Газета.Ру»