Парашэнка распавёў, чаго запатрабуе падчас перамоваў «нармандскай чацвёркі»
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас тэлефонных перамоваў у «нармандскім фармаце» будзе патрабаваць неадкладнага забеспячэння «цішыні» на Данбасе.
![Пятро Парашэнка. Фота dpchas.com.ua Пятро Парашэнка. Фота dpchas.com.ua](/img/v1/images/poroshenko_p_660x440.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пятро Парашэнка. Фота dpchas.com.ua
Інфармацыя пра гэта зʼявілася сёння на старонцы прэзідэнта ў Facebook.
«Падчас тэлефоннай канферэнцыі ў нармандскім фармаце, якая плануецца на наступным тыдні, буду патрабаваць неадкладнага забеспячэння рэжыму цішыні», — адзначыў Парашэнка.
Ён падкрэсліў, што ў выпадку невыканання ўмоваў, адбудзецца ўзмацненне санкцый супраць РФ у адпаведнасці з нядаўнім рашэннем саміту Вялікай Сямёркі.
Тэлефонныя перамовы паміж лідарамі Украіны, Германіі, Францыі і Расеі адбудуцца ў панядзелак 24 ліпеня.
Паводле belsat.eu