Аголеная дзяўчына крычала «Жыве Беларусь!» на сустрэчы Лукашэнкі з Парашэнкам
На сумеснай канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі адбыўся канфуз. Дзяўчына з аголенымі грудзьмі пачала выкрыкваць лозунг "Жыве Беларусь!".

Гэта адбылося падчас цырымоніі падпісання пагаднення аб культурным супрацоўніцтве паміж дзвюма дзяржавамі да 2021 года, перадае pravda.com.ua.
Ахова ў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны адрэагавала маментальна і хутка вывела невядомую з залы. Пры гэтым яна крычала "Стоп" і "Жыве Беларусь!".

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына з'яўляецца актывісткай руху Femen і ў залу трапіла як прадстаўнік прэсы.