Актывістку, якая агалілася перад Лукашэнкам, вызвалілі пад падпіску

Пячэрскі раённы суд Кіева вызваліў пад падпіску пра нявыезд Анджэліну Дыяш, якая зладзіла акцыю пад час супольнай заявы прэзідэнтаў Беларусі і Ўкраіны.

94a37f70_0e81_4dfd_b976_78301bdaf70e_w1023_r1_s.jpg


Такім чынам, суд задаволіў адпаведнае хадайніцтва абвінавачвання.

Асоба зьдзейсніла крымінальнае правапарушэнне, ёсць адпаведныя доказы. Паколькі ёсць рызыкі, што яна можа ўхіляцца ад следзтва, просім абраць для яе такую меру стрымання, як асабістыя абавязальніцтвы, — заявіў пракурор.


Адвакат прасіў суд вызваліць Анджэліну Дыяш без умоваў, паколькі яе дзеянні трэба расцэньваць як палітычны пратэст, а не хуліганства.

Няма ніякіх доказаў таго, што яна будзе ўхіляцца ад следзтва. Яна будзе браць удзел ва ўсіх дзеяннях, каб давесці сваю невінаватасць, — падкрэсліў адвакат Яраслаў Яцэнка.


7c2585b6_4ebc_48e1_a861_65bc4e82a0b8_w650_r0_s.jpg


Я не бачу ў сваіх дзеяннях хуліганства. Гэта была акцыя, якая засведчыла маю грамадзянскую пазіцыю, — заявіла актывістка Femen.


На судовым пасяджанні Анджэліна Дыяш паведаміла, што мае спецыяльнасць выкладчыка ангельскай мовы, але цяпер не працуе.
«Радыё Свабода»