Актывістку Femen, што агалілася перад Лукашэнкам, могуць пасадзіць на пяць гадоў
Актывістку Femen Анджэліну Дыяш дэ Кінташ, якая агалілася ў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны 21 ліпеня, затрымалі па абвінавачванні ў хуліганстве.

Фота з фэйсбука Анджэліны Дыяш
Пра гэта яе адвакат Яраслаў Яцэнка напісаў у Facebook.
Паводле яго слоў, затрыманая павінна была правесці ноч у ізалятары часовага ўтрымання. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 296 КК (хуліганства з аказаннем супраціву, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў).
Мера стрымання будзе выбрана ў суботу.
«Наша Ніва»