Украінскі чыноўнік, які самлеў перад Лукашэнкам, дагэтуль у рэанімацыі
Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктар Назаранка да гэтага часу знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан ацэньваюць як стабільны.
![pryt1_170721_fb8y2.jpg pryt1_170721_fb8y2.jpg](/img/v1/images/pryt1_170721_fb8y2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта ў эфіры «112 Украіна» паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржпагранслужбы Алег Слабадзян.
Ноч ён правёў пад наглядам дактароў, цяпер яго стан стабільны, усе жыццёвыя паказчыкі ў норме. Спадзяемся, што ён адновіцца ў бліжэйшы час і працягне свае абавязкі, — паведаміў Слабадзян.
![фота inforesist.org фота inforesist.org](/img/v1/images/screenshot_2017_07_21_20_08_41.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
фота inforesist.org
Кіраўнік ДПСУ Назаранка страціў прытомнасць падчас сумеснай заявы Парашэнкі і Лукашэнкам. На месцы яму аказалі першую медыцынскую дапамогу, пасля чаго шпіталізавалі.
«Наша Ніва»