«Пасля «Захаду-2017» частка расійскіх войскаў можа застацца ў Беларусі»
З такой заявай выступіў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны і кіраўнік Генеральнага штабу Віктар Мужэнка, паведамляе «Інтерфакс-Україна».
![Віктар Мужэнка і Пётр Парашэнка, фота newsua.one Віктар Мужэнка і Пётр Парашэнка, фота newsua.one](/img/v1/images/1080_600_1446545689_3559.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віктар Мужэнка і Пётр Парашэнка, фота newsua.one
«Беручы пад увагу дзеянні расійскага боку, частка войскаў, якія гатуюцца да перакідвання для ўдзелу ў расійска-беларускіх вучэннях «Захад-2017», можа пасля іх сканчэння застацца на тэрыторыі Беларусі,» — мяркуе Віктар Мужэнка.
Украінскі галоўнакамандуючы адзначыў, што такія дзеянні могуць дазволіць расійскаму боку значна скараціць тэрмін стварэння ударных груповак на заходнім і паўднёва-заходнім стратэгічных напрамках, што стварае наўпроставую пагрозу для бяспекі Украіны.
З падобнымі заявамі ўжо раней выступаў шэраг вядомых вайсковых экспертаў, у прыватнасці Аляксей Арэстовіч. Нагадаем, што Арэстовіч папярэджваў пра небяспеку анэксіі Крыму яшчэ ў 2008 годзе.
Расійска-беларускі вучэнні «Захад-2017» паводле раней агучанай афіцыйнай інфармацыі маюць прайсці сёлета ў верасні.