Антываенная акцыя ў цэнтры Мінска (фотарэпартаж, відэа)
На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 7 ліпеня адбылася акцыя з патрабаванне вызваліць усіх палітвязняў і адмяніць ваенныя вучэнні "Захад 2017", да якой раней заклікаў актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі.
![19866761_10213473567215049_1593881143_o_logo.jpg 19866761_10213473567215049_1593881143_o_logo.jpg](/img/v1/images/19866761_10213473567215049_1593881143_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Больш за дзясятак грамадскіх актывістаў выйшлі сёння на Кастрычнікую плошчу, каб патрабаваць ад уладаў неадкладна вызваліць палітзняволенных і адмяніць ваенныя вучэнні "Захад 2017".
У акцыі прынялі ўдзел Павал Пракаповіч, Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў, Рыгор Грык, Максім Вінярскі, Наталля Папкова з Брэста і інш.
![19866884_10213473624336477_1231331243_o_logo.jpg 19866884_10213473624336477_1231331243_o_logo.jpg](/img/v1/images/19866884_10213473624336477_1231331243_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Мы выйшлі нагадаць, што ў нас ёсць палітвязні і патрабаваць неадкладнага іх вызвалення! Свабоду палітычным зняволеным!", — заклікаў Максім Вінярскі, які таксама выступіў супраць сумесных з Расіяй вайсковых вучэнняў.
Не абыйшлося без правакатараў
Падчас акцыі Максім Вінярскі прапанаваў ушанаваць хвілінай маўчання загінулага Змітра Завадскага, які імаверна быў забіты ў гэты дзень.