Пастаўкі трубаправоднай нафты з Расіі не патрапяць пад эмбарга?
Адпаведная выснова вынікае з праекту заявы лідараў ЕС, з якім азнаёмілася агенцыя Reuters.
![REUTERS/Dado Ruvic/Illustration/File Photo REUTERS/Dado Ruvic/Illustration/File Photo](/img/v1/images/ku5clb2g2nlcbibhfurolxmtxq.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
REUTERS/Dado Ruvic/Illustration/File Photo
Лідары ЕС павінны дамовіцца на саміце аб тым, што пакет санкцый, які рыхтуецца, павінен уключаць эмбарга на імпарт расійскай нафты, але выключаць пастаўкі сырой нафты па трубаправодзе.
«Еўрапейскі савет згодны з тым, што шосты пакет санкцый супраць Расіі будзе распаўсюджвацца на сырую нафту, а таксама нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў дзяржавы-члены, за часовым выключэннем сырой нафты, якая пастаўляецца па трубаправодзе», — сказана ў праекце заявы.