Пашынян будзе патрабаваць тлумачэнні ад Лукашэнкі

Выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашынян будзе патрабаваць тлумачэнняў ад кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі праз абмеркаванне з Азэрбайджанам, якая склалася ў АДКБ, паведамляе Свабода.

pashinyan_1.jpg


12 лістапада, прымаючы пасла Азэрбайджану ў Беларусі Лаціфа Гандзілава, Лукашэнка паведаміў, што на пасаду генеральнага сакратара АДКБ Менск мае тры кандыдатуры, а таксама заявіў:
«Нікол Пашынян павінен ва ўрадзе проста разабрацца з сітуацыяй. Арменія ўзначальвае ЕАЭС і АДКБ, вельмі вялікая нагрузка на краіну, якая знаходзіцца на пераходным перыядзе. Ці справіцца Арменія?»
Адказ Пашыняна быў наступны:
«Гэта прыкладна тое ж самае, каб я напрыклад запрасіў нейкага замежнага амбасадара краіны, якая не з'яўляецца ўдзельніцай АДКБ і расказаў яму пра паседжанне ў фармаце зачыненых дзвярэй. Я здзіўлены тым, што чалавек, які займае статус кіраўніка дзяржавы на працягу 30 гадоў, мог дазволіць сабе падобны крок», —заявіў Пашыньян.
Прэс-сакратар МЗС Арменіі Анна Нагдалян назвала заяву Лукашэнкі «некарэктнай».
Раней Лукашэнка пужаў чыноўнікаў і дэпутатаў армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб’юць». Ён не віншаваў Пашыняна з выбраннем прэм’ерам, хоць віншаваў з тым самым Дзмітрыя Мядзведзева, таксама не віншаваў Пашыняна з Днём Перамогі. Тым часам Пашынян казаў, што турбуецца збліжэннем Беларусі і Азэрбайджану.
Беларусь, якая знаходзіцца ў адным вайскова-палітычным блоку з Армэніяй, сёлета прадала Азэрбайджану рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Палянэз», дальнасць якіх складае 300 кіламэтраў.