Павел Севярынец: хто біў дзяцей 25 сакавіка? Міліцыя!

Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў выказванні прадстаўніка МУС Алега Каразея адносна ўвядзення ў заканадаўства паняцця «эканамічнага гвалту», забароны біць дзяцей і шкоды «патрыярхальных устояў».

amap_1.jpg

 Ведамства Шуневіча раптам загаварыла пра «шкоду патрыярхату», «забарону біць дзяцей» і «гендарныя канцэпцыі», — сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Павел Севярынец. — І гэта гавораць верныя слугі «бацькі Лукашэнкі»? Тыя самыя, якія па-зверску, масава збівалі і дзяцей, і старых, і жанчынаў на 25 сакавіка, года не прайшло?.. 
Хто біў дзяцей на Дзень Волі? Міліцыя! Бацькі са шматдзетных і прыёмных сем'яў растлумачылі мне, як рэжым працуе з гэтай тэмай зараз. Пад вялікі еўрапейскі грант (так-так!) распрацоўваецца канцэпцыя, якая дазваляе выбарачна кантраляваць і караць «непакорлівых» бацькоў. Атрымліваюцца вялікія «гендарныя» грошы (еўрапейцы якраз зараз даюць). Уносяцца змены ў заканадаўства. І вось вам — і «прагрэс» для Захаду, і паляпшэнне іміджу МУС, і новы знішчальны механізм для рэпрэсіяў (унутры сям'і — як эфектыўна, га?!), ды яшчэ і заробкі для АМАПу. Сапраўды страшная сітуацыя — калі за дзяцей і бацькоў бяруцца таварышы ў энкавэдэшных мундзірах, — зазначыў сустаршыня БХД.
Паводле bchd.info