Пазьняк заявіў пра стварэнне новага руху
Зянон Пазняк заявіў пра стварэнне новага руху. Пра гэта старшыня КХП-БНФ сказаў у эфіры перадачы «Прасьвет» на тэлеканале Белсат.
Назва новага руху — «За вольную Беларусь». Пра яго стварэнне будзе афіцыйна абвешчана падчас акцыі з нагоды 25 сакавіка, якую ладзіць партыя Пазняка.
Паводле палітыка, беларускае грамадcтва павінна самаарганізоўвацца. Ён заклікаў ствараць суполкі працоўных людзей руху «За вольную Беларусь» па месцы жыхарства і працы.
Падрабязнасці пра мэты і задачы руху «За вольную Беларусь» плануецца абвесціць 25 сакавіка ў Кіеўскім скверы ў Мінску, дзе мае прайсці арганізаваная КХП-БНФ акцыя з нагоды Дня Волі.
Паводле «Радыё Свабода»