«Ваяр» запрашае патрыётаў на ахову «Дня Волі»

Спартова-патрыятычны клуб «Ваяр» запрашае патрыётаў далучацца да дружыны дзеля аховы шэсця 25 сакавіка.

slucak_2_1.jpg


Каб перашкодзіць правакацыям, якія некаторыя асобы на падпітку ці па заданні спецслужб усчынялі на масавых акцыях — выкрыквалі прарасійскія лозунгі, усчынялі штурханіну — клуб “Ваяр” стварае адмысловую дружыну для аховы “Дня Волі”.
Усе ахвочыя могуць далучыцца да аховы міру і парадку на святочным шэсці з нагоды 99 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Звяртайцеся да ваяроў па наступных кантактах:
80 (44) 755 69 90 (viber, telegram) vajar.club@gmail.com VK/club107671101FB/mfront.net
Паводле mfront.net