Польшча не збіраецца плаціць Расіі за газ рублямі
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што яго краіна не збіраецца пагаджацца на патрабаванне Расіі плаціць за прыродны газ у рублях.

У Маравецкага спыталі пра гэта на прэс-канферэнцыі, піша «Еўрапейская праўда».
«Мы не паддадзімся на такі шантаж. У той жа час я заклікаю канцлера Германіі, канцлера Аўстрыі і іншых таксама не паддавацца на шантаж Пуціна», — адказаў ён і дадаў, што Расія спрабуе падарваць уведзеныя ЕС санкцыі.
«Санкцыі трэба выконваць, і яны павінны быць жорсткімі. Гэтая сістэма павінна быць "воданепранікальнай", і нельга, каб мы іх аслаблялі — гэта крытычна важна», — дадаў Матэвуш Маравецкі.
Канцлер Германіі Олаф Шольц пасля апошняй размовы з прэзідэнтам РФ заявіў, што дамоўленасць краін Групы сямі аб аплаце за пастаўку расійскіх энерганосьбітаў толькі ў еўра або доларах, як і прадугледжана дагаворамі, застаецца ў сіле.