Польшча паведаміла пра прыпыненне пропуску чыгуначнага транспарту з 21 лістапада
Польшча паведаміла беларускім уладам пра прыпыненне пропуску чыгуначнага транспарту з 21 лістапада.
![Фота з сайта minsknews.by Фота з сайта minsknews.by](/img/v1/images/1028169347_0_62_3264_1898_1920x0_80_0_0_d73c04c8bec8e86460483fc35530b56a.jpg.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта minsknews.by
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі атрымаў ад польскага боку афіцыйны ліст, што з 21 лістапада грузавыя зносіны ў чыгуначным пункце пропуску «Кузніца» будуць прыпыненыя, паведамляе ДПК.
Нагадаем, учора, 18 лістапада, кіраўнік польскай памежнай службы Томаш Прага даслаў старшыні Дзяржаўнага памежкамітэта Беларусі Анатолю Лапо ліст. У ім польскі бок выставіў умову: калі да 21 лістапада сітуацыя з мігрантамі на мяжы не супакоіцца, то Польшча спыніць рух цягнікоў праз памежны пераход «Кузніца».