Прадпрымальнікі напісалі ліст Лукашэнку ў надзеі зняць «пятлю з шыі»

Прадстаўнікі «Перспектывы» звярнулі яго ўвагу на сутнасць праблем ІП рознічнага гандлю і ўнеслі прапановы па вырашэнні ключавых пытанняў у дадзеным сектары эканомікі.

petlya_1.jpg

Паведамляецца, што апошнія 10 гадоў актывісты арганізацыі сваімі сіламі праводзілі і праводзяць на рынках і гандлёвых цэнтрах апытанні індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама робяць аналіз афіцыйных статыстычных дадзеных, «якія з'яўляюцца асновай для вызначэння болевых кропак, якія перашкаджаюць развіццю прадпрымальніцтва».
«Мы хацелі б скарыстацца магчымасцю, і данесці эксклюзіўную информацыю ў сферы індывідуальнага прадпрымальніцтва, якая стала даступна дзякуючы правядзенню даследаванняў сіламі РГА «Пэрспэктыва». З гэтага трэба зрабіць правільныя высновы і праз сумесную працу вярнуць давер паміж ІП і ўладамі, які быў сур'ёзна падарваны ў апошнія два гады», — пішуць аўтары ліста.
Пералічыўшы асноўныя моманты даследавання, яны падсумоўваюць, што сітуацыя ў асяроддзі ІП рознічнага гандлю набліжаецца да калапсу, які неабходна пазбегнуць. Актывісты адзначаюць, што іх прапановы носяць кампрамісны характар.
«Сёння не дапушчальна, калі ў людзей справы, якія нічога не просяць у дзяржавы, акрамя як не перашкаджаць працаваць, пастаянна вісіць пятля на шыі, якую можа зацягнуць любы чыноўнік і тым самым знішчыць бізнэс у раптоўна. Так жыць нельга і ня можна, праблемы трэба тэрмінова вырашаць.
Прадпрымальнікі хочуць жыць у моцнай і незалежнай Беларусі, а для гэтага трэба:

  • павысіць узровень эканамічнай свабоды і канкурэнтаздольнасці прадпрымальніцтва;
  • павысіць абарону суб'ектаў прадпрымальніцтва ад бюракратычнай цяганіны і вымагальніцтва;
  • пашырыць спажывецкі рынак тавараў і паслуг;
  • актывізаваць развіццё рэгіёнаў і сталіцы;
  • стабілізаваць эканоміка-палітычнае становішча ў асяроддзі прадпрымальнікаў;
  • спыніць закрыццё прадпрымальнікамі свайго бізнесу;
  • павялічыць падатковыя і іншыя паступлення ў бюджэт;
  • стварыць новыя працоўныя месцы».

Аляксандру Лукашэнку прапануецца арганізацыя прамой і шчырай размовы з прадстаўнікамі РГА «Перспектыва», «у любым зручным фармаце, каб раз і назаўсёды зняць усе пытанні і напружанне, і тым самым вярнуцца да бяспечнай працы ІП, як гэта было раней да 2014 года».
Адзначаецца, што для прадпрымальнікаў «відавочна, што без Вашага прамога ўдзелу сітуацыю немагчыма змяніць, і яна будзе пагаршацца і надалей».
Акрамя таго аўтары заклікаюць Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце падтрымаць дадзеную ініцыятыву і прыкласці сілы для таго, каб гэтая сустрэча адбылася.
Паводле gazetaby.com