Прадстаўнікі БХД усклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску
Прадстаўнікі Беларускай Хрысціянская Дэмакратыі на чале з сустаршынёй аргкамітэту Віталём Рымашэўскім 19 лютага ўсклалі кветкі і запалілі знічы ля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску на салідарнасці з украінскім народам і смутку з прычыны гібелі людзей ад рук рэжыму Віктара Януковіча.
"Мы заклікаем усіх беларусаў выказваць у магчымых формах салідарнасць з Украинай, украінским народам. Тое, што адбываецца ў Кіеве, тыя масавыя злачынствы — гэта знакавыя падзеі для ўсіх народаў Еўропы", — адзначыў Віталь Рымашэўскі. Прэсавая служба БХД