Праваабаронца з Баранавічаў звярнуўся ў ААН
Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Сяргей Гоўша
Нагодай стала тое, што Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў ягоны пікет. Гоўша планаваў адзначыць чарговыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Праваабаронца ўжо прайшоў усе судовыя інстанцыі ў Беларусі. Але законнага рашэння не дамогся:
— Незаконна Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў правядзенне пікету. Пасля гэтага я падаў у суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Суд не па нашым баку: падтрымаў гарвыканкам. Пасля гэтага я прайшоў усе астатнія суды, да Вярхоўнага. Акрамя гэтага ў пракуратуру і генпракурору пісаў скаргу.
Праваабаронца Сяргей Гоўша спадзяецца, што Камітэт па правах чалавека падтрымае яго і яшчэ аднаго праваабаронцу Вячаслава Болбата, які разам з Гоўшам падаваў заяўку на пікет.
Беларускае Радыё Рацыя