Рыгор Грык падаў заяўку на пікет супраць збяднення народа
Баранавіцкі актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык падаў заяўку на пікет супраць збяднення народа ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт.
![gruk_baran_263x200.gif gruk_baran_263x200.gif](/img/v1/userfiles/images/gruk_baran_263x200.gif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пікет плануецца на 22 траўны з 12 да 15 гадзінаў у маладым парку Баранавіч, распавёў Рыгор Грык
— Мэта масавага мерапрыемства, — кажа Рыгор Грык, — выказванне пратэсту супраць збяднення народа, росту цэнаў, камунальных паслугаў, беспрацоўя, памяншення заробкаў і нізкіх пенсіяў. Замаўляў месца, недазволенае ўладамі, дзе ўлада праводзіць свята 1 мая. 1 мая яны праводзяць у парку, там, дзе ходзяць людзі. Я лічу, і грамадзяне маюць права там праводзіць.
Рыгор Грык адзначае, што пікеты супраць збяднення народа замаўляў на працягу 4-х апошніх год. Але атрымліваў адмовы з прыпіскамі, што тэма неактуальная, бо народ жыве вельмі добра.
Беларускае Радыё Рацыя