Прэмію Сахарава атрымаў гінеколаг з Конга
Лаўрэатам прэміі імя Сахарава "За свабоду думкі", якая штогод прысуджаецца Еўрапарламентам, стаў лекар-гінеколаг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) Дэніс Муквеге.
Рашэнне было прынята аднагалосна. Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў, што гэта не было рашэннем супраць «Еўрамайдана» — у ліку прэтэндэнтаў былі таксама ўкраінскі журналіст Мустафа Найем, спявачка Руслана Ліжычка, актывісткі Лізавета Шчапяцільнікава і журналістка Таццяна Чарнавол. Яны былі запрошаныя на цырымонію ўручэння прэміі, якая пройдзе 26 лістапада на парламенцкай сесіі ў французскім Страсбургу.
Муквеге ў 1998 годзе падчас вайны ў Конга заснаваў бальніцу ў горадзе Букаву, якая спецыялізуецца на лячэнні жанчын, што зведалі гвалт. У кастрычніку 2012 года на лекара быў здзейснены замах, у выніку якога загінуў яго целаахоўнік. Муквеге быў вымушаны з'ехаць у Еўропу і вярнуўся ў ДРК толькі ў 2013 годзе.
Прэмія імя расійскага вучонага і праваабаронцы Андрэя Сахарава ўручаецца з 1988 года. Пераможца атрымлівае 50 тысяч еўра.
У 2013 годзе лаўрэатам прэміі стала дзяўчынка-праваабаронца з Пакістана Малала Юсуфзай, якая перажыла замах талібаў. У 2014 годзе яна была ўзнагароджаная Нобелеўскай прэміяй міру.
Тэлеканал "Дождь"