Прэзідэнт Літвы: дэкларацыя рыжскага саміту гатовая, фармуліроўка па Крыму засталася
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не падпіша дакументы саміту «Усходняга партнёрства» з антырасійскімі выказваннямі.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ці засталася ў дэкларацыі фармуліроўка «анэксія Крыму», прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сказала: «Канешне, без гэтага дэкларацыя
не была б прынятая».
22 мая на з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў у Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не падпіша дакументы саміту «Усходняга партнёрства» з антырасійскімі
выказваннямі.
«Украінскія падзеі павінны былі ўсіх навучыць, як трэба берагчы мір. Трэба глядзець на галоўнае, вырашаць гэтую праблему, у тым ліку і ва Украіне, іншых дзяржавах. Не, сабраліся на
«Усходняе партнёрства». І што? У кожным дакуменце кляймяць ганьбай Расію, не прама, так ускосна», – сказаў Лукашэнка.
belsat.eu