Пуцін не будзе асабіста сустракацца з Лукашэнкам 4 лістапада

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў правядзенне пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 4 лістапада. Яно пройдзе па відэасувязі. У ім прыме ўдзел Уладзімір Пуцін.

putin_snbo.jpg


«Сапраўды, у Дзень народнага адзінства, 4 лістапада адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Пройдзе яно ў рэжыме відэаканферэнцыі», — прыводзіць словы Пяскова REFORM.by са спасылкай на «РИА Новости».

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пасяджэнне адбудзецца 4 лістапада. Ён назваў яго рашучым крокам у інтэграцыі.

Трэба адзначыць, што ўчора Дзмітрый Пяскоў адмовіўся паведамляць аб планах Пуціна на 4 лістапада. Дадзеная дата правядзення ВДС была названая яшчэ ў верасні, але затым з'явілася інфармацыя, якая сведчыла, што яно можа не адбыцца. У прыватнасці, гаворка ішла пра тое, што плануемыя да падпісання 28 саюзных праграм могуць не паспець падрыхтаваць у тэрмін. Дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў пры гэтым пазбягаў прамых адказаў на пытанні аб даце пасяджэння.

Дзмітрый Пяскоў сёння не ўдакладняў, ці будуць падпісвацца па відэасувязі нейкія дакументы.