«Raiffeisen» пацвердзіў затрыманне кіраўніка «Прыёрбанка» Сяргея Касцючэнкі
«Raiffeisen» пацвердзіў затрыманне старшыні праўлення «Прыёрбанка» Сяргея Касцючэнкі. Абставіны пакуль не каментуюць.

Старшыня праўлення «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка
Беларускі «Прыёрбанк» уваходзіць у «Raiffeisen Bank International».
Інфармацыя пра затрыманне Сяргея Касцючэнкі ўпершыню з'явілася напрыканцы мінулага тыдня. Ён кіруе банкам больш за 30 гадоў — яшчэ да таго, як акцыі набыў «Raiffeisen».
Паводле некаторых звестак, затрыманне можа быць звязанае з палітычнымі матывамі.
Паводле «Еўрарадыё».