Супраць ліцэіста распачалі крымінальную справу за фота вайсковай тэхнікі
У Гомелі супраць навучэнца ліцэя завялі крымінальную справу. Нагодай для гэтага стала тое, што падлетак сфатаграфаваў ваенную тэхніку для Telegram-канала, пішуць праваабаронцы.
У канцы лютага – на пачатку сакавіка падлетак з Гомеля фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і яе перамяшчэнні. Гэтыя фотаздымкі навучэнец ліцэя потым даслаў у Telegram-канал, які ўлады Беларусі абвесцілі «экстрэмісцкім».
Міліцыянты затрымалі падлетка і распачалі супраць яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).