Расія будзе змагацца з «каляровымі рэвалюцыямі» ў краінах АДКБ

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Свет 24» Уладзімір Пуцін.

15626a4c_1764_4aa2_9e0e_0e923d252eae_w1023_r1_s.jpg


Пуцін падкрэсліў, што ў Маскве ведаюць «розныя тэорыі, якія ажыццяўляюцца ў розных рэгіёнах свету, прыводзяць да сур'ёзнай дэстабілізацыі ў гэтых рэгіёнах».
Пры гэтым Расія гатова ўсяляк процідзейнічаць іх распаўсюджванню. «Нічога такога дапусціць не павінны і будзем усяляк імкнуцца адпаведным чынам паводзіць сябе ў Расіі і ўсяляк падтрымліваць нашых партнёраў па АДКБ», — цытуе Пуціна РБК.
Нагадаем, АДКБ — Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы, створаная Расіяй і былымі постсавецкімі краінамі азіяцкага рэгіёну ў 1992 годзе для «ўмацавання міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абароны на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў».
Беларусь далучылася да АДКБ у 1993 годзе.
На дадзены момант акрамя Расіі і Беларусі членамі АДКБ з'яўляюцца Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан.
belaruspartisan.org