Расія можа абмежаваць пастаўкі цукру з Беларусі
Расія можа абмежаваць пастаўкі цукру з Беларусі і Казахстана. З такой ініцыятывай выступіла Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ, якое хоча абараніць айчынных вытворцаў.
Як інфармуе РІА «Новости», расійскія чыноўнікі заклапочаныя тым, што Беларусь і Казахстан бяспошлінна ўвозяць з трэціх краін цукар-сырэц, перапрацоўваюць яго і «вельмі танна» прадаюць у Расіі.
Раней міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў заявіў, што імпарт цукру з Беларусі і Казахстана пагаршае сітуацыю на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і стварае «неспрыяльныя ўмовы» для расійскіх вытворцаў.
Паводле euroradio.fm