Расія адправіла на Данбас чарговы канвой —170 фураў дапамогі
Калона з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Данбасу выехала з Данскога выратавальнага цэнтру МНС у бок расійска-ўкраінскай мяжы.
Як паведамляецца, у яе складзе больш за 170 аўтамабіляў, якія вязуць звыш 1,5 тысячы тон гуманітарных грузаў.
Гэта ўжо 12-я аўтакалона МНС з гуманітарнай дапамогай для Данбасу.
Напярэдадні прадстаўнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс заявіў, што гуманітарная дапамога павінна паступаць выключна па ўзгадненні з украінскім урадам, а папярэднія гуманітарныя грузы, паводле яго слоў, паступалі з грубымі парушэннямі.