Расійскаму апазіцыянеру Навальнаму працягнулі выпрабавальны тэрмін па прысудзе

Да снежня 2020 года палітык не зможа ўдзельнічаць у выбарах.

Здымак ria.ru

Здымак ria.ru


Раней ён быў асуджаны па справе аб раскраданні сродкаў “Іў Рашэ”. Праваахоўнікі заяўляюць, што Навальны прыходзіў на абавязковую рэгістрацыю ў паліцыю не ў вызначаныя дні, а калі яму было зручна. Апроч таго, ён меў два адміністратыўныя арышты за непадпарадкаванне паліцыі і за парушэнне правілаў правядзення мітынгаў.
У 2014 годзе Навальнаму прысудзілі тры з паловай гады ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на пяць год. У канцы мінулага года палітык заявіў пра свае планы ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе. Закон не дазваляе яму гэта зрабіць праз судзімасць па іншай крымінальнай справе, аднак сам Навальны заяўляў, што расійская канстытуцыя не змяшчае падобнага абмежавання, таму ён будзе працягваць сваю кампанію, перадаюць расійскія СМІ.
Паводле «Еўрарадыё»