Расійскія інтэрнэт-старонкі сочаць за бельгійцамі пры дапамозе камер

Відэа з камер дзясяткаў бельгійскіх сямей і фірм змешчанае ў інтэрнэце.

images_komputers_web_cam_shpion.jpg

За дзясяткамі бельгійскіх сямей і фірм сочаць пры дапамозе іх уласных камер відэаназірання CCTV і вэб-камер.

Відэа з камер змешчанае ў інтэрнэце — інфармуе бельгійскае дзяржаўнае тэлебачанне VRT.

Як зазначае тэлеканал, усталёўваючы камеры, людзі хочуць павялічыць пачуццё бяспекі. Аднак матэрыялы з расійскай старонкі паказваюць, што за імі могуць сачыць усе.

Бельгійская тэлевізія хутка змагла ідэнтыфікаваць некаторыя з паказаных расійцамі дамоў і прадпрыемстваў.

Паколькі адрасы падобных старонак зарэгістраваныя за мяжой, то іх магчымая блакіроўка для бельгійскага боку з’яўляецца надзвычай складанай задачай.

Паводле экспертаў, якія выступілі ў эфіры тэлеканалу, крыніцай падобных праблем з’яўляюцца стандартныя настройкі камер, калі многія карыстальнікі не ўводзяць уласныя паролі.

Гэта таксама віна вытворцаў, якія як мага больш спрашчаюць абслугоўванне такога тыпу тэхнікі. Усё гэта вельмі спрашчае працу хакераў.

www.radyjo.net