Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў
У прадукцыі 11-ці беларускіх прадпрыемстваў выяўленыя парушэння
ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага звязу і
Расіі. Аб гэтым паведамляе расійская Федэральная служба па ветэрынарнаму
і фітасанітарнаму нагляду, піша TUT.BY.
З 24 лістапада "у сувязі з выяўленымі паўторна парушэннямі" Рассельгаснагляд увеў абмежаванні на пастаўкі з чатырох прадпрыемстваў: ІТАА "Белавежскія дэлікатэсы", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ТАА "Птушкафабрыка Дружба", ААТ "Слуцкі мясакамбінат".
Агучаныя прычыны — нібыта знойдзеныя шкодныя рэчывы ў прадукцыі таксічных рэчываў, такіх як тэтрацыклін, дэкоквінат, дінітракарбанілід і іншыя.
Акрамя таго, Рассельгаснагляд увёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні яшчэ шасці беларускіх прадпрыемстваў, такіх, як ААТ "Слуцкі мясакамбінат", ААТ "Белавежскі", ААТ "Бярозаўскі сыравыробны камбінат", ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод", "ААТ "Мясакамбінат пастаўскі", ААТ "Пінскі мясакамбінат" і ААТ "Слонімскі мясакамбінат".