Начальнік Генштабу Брытанскай арміі: «Расія небяспечнейшая за ІДІЛ»

Начальнік Генеральнага штабу Брытанскай арміі генерал Марк Карлтон-Сміт у інтэрвью The Telegraph заявіў, што Расія сёння прадстаўляе "большую пагрозу нацыянальнай бяспецы", чым ісламісты, у тым ліку "Аль-Каеда" і "ІДІЛ".

mark_carlton_smith.jpg


"Расія прадэманстравала гатоўнасць выкарыстоўваць ваенную сілу для абароны і пашырэння сваіх нацыянальных інтарэсаў. Рускія спрабуюць выкарыстоўваюць любую уразліваць і слабасць, якую знаходзяць", — сказаў генерал.
Карлтан-Сміт паясніў, што пагроза з боку ісламістаў пасля разгрому ІД у Іраку і Сірыі знізілася, у той час як Расія прынялася "сістэматычна даследваць уразлівасці Захаду, асабліва ў нетрадыцыйных сферах - кіберпрасторы, космасе і пад вадой".
Паводле meduza.io