Рэпрэсіі і ператрусы: АМАП уварваўся да актывіста Міколы Дзядка
Пра ператрус паведаміў актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок.

Мікола Дзядок
У суботу 8 жніўня па месцы жыхарства актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка прыбыў АМАП. Службоўцыўварваліся ў жытло, учынілі пераструс.
Сам Мікола знаходзіўся ў гэты час у іншым бяспечным месцы. Затрыманых пакуль няма, «Новы Час» сочыць за ходам падзеяў.
Мікола Дзядок лічыць ператрус працягам ціску на анархісцкі рух Беларусі. У апошнія дні былі затрыманыя анархісты Мікіта Селівонік і Уладзіслаў Абазонік, яны асуджаны адпаведна на 10 і 15 сутак адміністрацыйнага арышту, анархістку Марыну Касінераву звольнілі з працы за палітычныя погляды.
Пакаранне ў выглядзе сутак арышту адбываюць таксама анархісты Зміцер Паліенка і Сяргей Раманаў.